Параза «усухую»: расейцы забілі 7 шайбаў беларускай зборнай па хакеі


Беларусь–Расея 0:7. Менавіта з такімі сумнымі лічбамі на табло мы сёння скончылі свой чарговы матч групавога этапу на чэмпіянаце свету па хакеі ў чэшскай Астраве.

Пасля першага тайма беларуская каманда саступала супернікам усяго адну шайбу. Аднак ужо ў другім тайме наша зборная прапусціла яшчэ тры галы. Таксама ў сярэдзіне другога перыяду атрымаў траўму галкіпер беларусаў Кевін Лаланд і на замену выйшаў Ігар Брыкун.

Трэці тайм таксама быў выніковым для расейцаў – тры шайбы ў вароты беларускай зборнай.

Пры ліку 1:0 на карысць расяянаў Арцём Дзямкоў не зрэалізаваў буліту. Шанцы на плэй-оф дружына Дэйва Льюса па-ранейшаму захоўвае, а свой наступны двубой правядзе ў панядзелак супраць Фінляндыі.

Чытайце таксама: Бел-чырвона-белыя сцягі і вышыванкі: як беларусы ў Чэхіі заўзеюць за нацыянальную зборную

Стужка навінаў