«Парашэнку на вашых дзяцей пляваць». Саўчанка зноў абвясціла галадоўку


Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка заявіла, што абвяшчае галадоўку і патрабуе вызвалення ўкраінскіх палонных, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі і на Данбасе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Я выпрабавала шмат метадаў барацьбы за хлопцаў, як за мяне змагаўся свет. Цяпер буду змагацца за іх так, як змагалася за сябе я», – сказала Саўчанка падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Саўчанка мае намер пратэставаць у адказ на «бяздзейнасць уладаў усяго свету», і галадоўка будзе працягвацца «да дня станоўчага выніку».

«Я прапаноўвала прэзідэнту рэальныя дзеянні для абмену палоннымі: трэба пачаць аддаваць людзей першымі. Але ў палоне не сядзяць дзеці Пятра Аляксеевіча [Парашэнкі], а на вашых дзяцей яму пляваць», – заявіла Саўчанка.

Два месяцы таму Надзея Саўчанка вярнулася на Украіну пасля амаль двух гадоў утрымання ў расейскім СІЗА. У Расеі яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў і прысудзілі да 22 гадоў калоніі. 25 траўня 2016-га яна была памілаваная і вярнулася на радзіму.

Фота: inosmi.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Глядзі таксама
Каментары