Парашэнка зняў з пасады амбасадара ў Беларусі


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка загадаў звольніць Міхаіла Ежэля, які займаў пасаду амбасадара Украіны ў Беларусі. Ежэля вінавацяць сярод іншага ў растраце $ 5 млн.

На сайце прэзідэнта Украіны апублікаваная інфармацыя пра Указ аб звальненні Ежэля, аднак прычына такога рашэння не паведамляецца.

Украінская Генпракуратура больш за паўгода спрабуе дапытаць Ежэля па справе аб растраце, якая, паводле следчых, мела месца калі Міхаіл Ежэль быў міністрам абароны. Аднак чыноўнік увесь гэты час хаваўся ў Менску.

У красавіку журналісты belsat.eu спрабавалі адшукаць «няўлоўнага амбасадара» ды высветлілі, што Ежэль хаваўся толькі ад Генпракуратуры, а тым часам суправаджаў Парашэнку падчас перамоваў у «Нармандскім фармаце».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары