Парашэнка: Я гатовы памерці за Украіну


Прэзідэнт Украіны заявіў, што робіць усё магчымае, каб спыніць вайну на Данбасе.

«Я гатовы змагацца за сваю краіну і нават памерці за яе. І я запэўніваю вас, што гэтак жа думае і вялізная колькасць жыхароў Украіны», – заявіў Парашэнка ў телепраграмe Бі-Бі-Сі «HARDTalk» яшчэ да падпісання ў Менску пагаднення аб спыненні агню на Данбасе.

«Аднак я ўпэўнены ў тым, што Украіна як дзяржава і я як лідар гэтай дзяржавы робім усё магчымае, каб у нашай краіне наступіў мір. Я раблю ўсё магчымае дзеля таго, каб спыніць вайну, каб спыніць масавае забойства мірных грамадзянаў і вайскоўцаў Украіны», – дадаў украінскі прэзідэнт.

5 верасня Пятро Парашэнка распарадзіўся спыніць агонь на Дабасе ад 18:00 гадзіны.

МЯ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў