Парашэнка: Выйграць вайну на Данбасе ваеннымі метадамі немагчыма


Прэзідэнт Украіны адкінуў развязанне канфлікту на Данбасе ваенным метадам. Такую заяву Пятро Парашэнка зрабіў у інтэрвю журналістам украінскіх тэлеканалаў.

«Падкрэсліваю – вайну ў горадзе Данецку, у горадзе Луганску выйграць выключна ваеннымі метадамі немагчыма. Камусьці здаецца, што мы зараз збяром 3-4 батальёны, увойдзем, сканцэнтруем бранявы кулак, накрыем артылерыйскім падтрыманнем, вышлем наперад спецназ, ліквідуем або ўзарвём органы кіравання, і ў нас усё хутка атрымаецца – няпраўда. Нам гэтага не дадуць зрабіць. Чым больш там будзе батальёнаў тактычных групаў або брыгадаў украінскага войска, тым больш там будзе войскаў РФ», ​​– растлумачыў кіраўнік Украіны.

Пры гэтым Пятро Парашэнка падкрэсліў, што Расея выдаткавала мільярды долараў на стварэнне негатыўнага іміджу Украіны. Паводле яго, грошы на інфармацыйную атаку Расея выкідае на вецер.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Глядзі таксама
Каментары