Парашэнка: Вучыце ангельскую


Парашэнка свабодна размаўляе па-ангельску.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў суайчыннікаў вучыць мову глабальных зносінаў.

З Міжнародным днём ангельскай мовы Пятро Парашэнка павіншаваў украінцаў праз «Фэйсбук».

«Украіна адкрытая для сучаснага свету, а сучасны свет – для Украіны. Усім нам трэба валодаць мовай глабальнага зносінаў – ангельскай», – напісаў Парашэнка.

«Вучы ангельскую – расці хутка», – дадаў ён па-ангельску.

Міжнародны дзень ангельскай адзначаецца 23 красавіка ў адпаведнасці з рашэннем ААН. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень нарадзіўся Ўільям Шэкспір. Упершыню Міжнародны дзень англійскай мовы, як і дні іншых афіцыйных моваў ААН, адзначылі ў 2010 годзе.

«Белсат» далучаецца да святкавання і перанакіроўвае словы ўкраінскага прэзідэнта да ўсіх беларусаў.

Нагадваем, што сёння ў адпаведнасці з рашэннем ААН адзначаюць таксама Міжнародны дзень кнігі і аўтарскіх правоў.

Learn Englsh – grow fast. Read – grow faster.

ДД

Глядзі таксама
Каментары