Парашэнка: Увосень Украіна атрымае крэдыт МВФ і бязвізавы рэжым з ЕЗ


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўпэўнены, што ўжо гэтай восенню ягоная краіна атрымае новы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду, а таксама бязвізавы рэжым з Еўразвязам.

Падчас сённяшняга выступу ў Вінніцы Парашэнка заявіў, што «на днях, я ўпэўнены, адбудзецца пасяджэнне МВФ і будзе выдзелены транш, які стане фінансавай апорай для рэформаў, якія праводзяць прэзідэнт, прэмʼер-міністр, урад, мясцовыя ўлады».

Раней паведамлялася, што пасяджэнне рады дырэктараў МВФ у пытанні выдзялення чарговага траншу Украіне ў межах праграмы выдзялення фінансавай дапамогі адбудзецца 14 верасня.

Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў пра пытанне віз: «Я ўпэўнены ў тым, што мы восенню атрымаем бязвізавы рэжым».

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў