Парашэнка ўшанаваў памяць загінулых актывістаў кіеўскага Майдану


[/vc_column_text][vc_column_text]Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў удзел у мерапрыемствах у памяць аб загінулых удзельнікаў кіеўскага Майдану.

«Пятро Парашэнка, (яго жонка) Марына і дзеці герояў, чые бацькі адстойвалі права Украіны на еўрапейскую будучыню, усталявалі лампадкі да памятных крыжоў на алеі герояў Нябеснай сотні, зробленай на месцы масавага расстрэлу 20 лютага ўдзельнікаў пратэстаў на вуліцы Інстытуцкай», – паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVkJLMFlQY0J3eXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Пасля гэтага Парашэнка прыняў удзел у малітвах па загінулых. Іх памяць таксама ўшанавалі хвілінай маўчання і жалобным перазвонам, падае interfax.by.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк і чальцы ўраду сустрэліся ў суботу з удзельнікамі кіеўскага Майдану, якія пацярпелі падчас падзеяў ад лістапада 2013 да лютага 2014 года.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSFI0bGtRZUgzY3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Паводле паведамлення прэс-службы ўраду, Арсеній Яцэнюк адзначыў, што хоць прайшло шмат часу, нельга сказаць, што «Майдан завяршыўся». «Майдан у нас кожны дзень. Майдан у нас у барацьбе за тое, каб Украіна атрымлівала падтрыманне Захаду, каб збіраць грошы на зарплаты, пенсіі для вайскоўцаў і будаваць такую ​​дыскусію, якая ёсць сёння паміж намі. Мы ўсе павінны быць толькі па адзін бок. За свабоду і за годнасць трэба змагацца кожны дзень», – сказаў Яцэнюк удзельнікам Еўрамайдану, прапанаваўшы выдаць кнігу ўспамінаў пра тыя падзеі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY05lWGhsLVNiNVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]21 лістапада Украіна адзначала Дзень Годнасці – два гады ад пачатку Еўрамайдану. Прэзідэнт Пятро Парашэнка прызначыў пажыццёвую стыпендыю для бацькоў беларуса Міхаіла Жызнеўскага – аднаго з першых пратэстоўцаў, якога забілі на Майдане.

МЯ, паводле interfax.by, фота president.gov.ua

Стужка навінаў