Пятро Парашэнка: Украіну ў НАТО пакуль не чакаюць


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што НАТО на сёння не гатовае падтрымаць сяброўства Украіны ў альянсе.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвю «Голасу Амерыкі».

«Адпавядаць крытэрам НАТО – тое ж самае, што адпавядаць крытэрам сяброўства ў ЕЗ. Яны супадаюць на 98 %. НАТО – самы эфектыўны механізм бяспекі ў свеце пасля Рады бяспекі ААН. І ці прагаласуюць цяпер у НАТО, каб запрасіць Украіну? Не. І мы цалкам гэта разумеем», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка нагадаў, што Украіна пакуль не прасіла чалецтва ў альянсе, адзначыўшы, што ўпершыню ў гісторыі больш за 5 0% украінцаў падтрымлівае ўваход у НАТО, падае korrespondent.net.

«І я, як прэзідэнт Украіны, магу прыняць рашэнне аб правядзенні рэферэндуму аб чалецтве ў НАТО. Аднак вы пытаецеся пра пазіцыю нашых міжнародных партнёраў, але я не магу даць вам гэтую інфармацыю. У ходзе бухарэсцкага саміту НАТО было заяўлена, што «дзверы ў НАТО для Украіны зачыненыя. Калі ласка не стукайцеся ў гэтыя дзверы. Рэфармуйце сваю краіну. Пабудуйце мір ва Украіне разам з міжнароднымі партнёрамі. І ўсё будзе добра», – адзначыў Парашэнка.

25 жніўня Украіна зацвердзіла пяць пагадненняў аб стандартызацыі з НАТО. 3 верасня стала вядома, што Украіна возьме ўдзел у найбуйнейшых вучэннях НАТО.

МЯ, паводле korrespondent.net, golos-ameriki.ru

Стужка навінаў