Парашэнка: Сіне-жоўты сцяг залунае над Данецкам, Луганскам, Сімферопалем і Севастопалем


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў украінцаў з Днём Дзяржаўнага Сцяга.

«Наш украінскі сцяг – сімвал нязломнасці духу ўкраінскага народу і волі да перамогі. Веру, што найбуйнейшыя нашы перамогі ў імя Ўкраіны яшчэ наперадзе. І сіне-жоўты сцяг залунае над Данецкам, Луганскам, Сімферопалем і Севастопалем», – гаворыцца ў віншаванні на старонцы Парашэнкі ў Facebook.

Прэм’ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман адзначыў, што «пад гэтым сцягам украінцы сцвярджалі імкненне да незалежнасці і саборнасці» і «сімвалізуе прыгажосць украінскай прыроды, працавітасць і любоў да свабоды народу».

Штогод 23 жніўня ва Украіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага Сцяга. Гэтае дзяржаўнае свята існуе з 2004 году. Сам жа сучасны сцяг быў прыняты ў 1990 годзе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары