Парашэнка: Расея рыхтуецца да маштабнай вайны


Украінскі прэзідэнт лічыць, што Расея не толькі не збіраецца пакідаць Крым і Данбас, але плануе вайну.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы ва ўкраінскім парламенце са штогадовым пасланнем.

«Не выключана, што пад выглядам міжнародных вайсковых вучэнняў будуць створаныя новыя ўдарныя часткі расейскіх войскаў з мэтай уварвання ва Украіну. Сем тысяч складаў з салдатамі і ваеннай тэхнікай набліжаюцца да межаў з Украінай, і няма гарантыі, што яны вернуцца ў Расею пасля манеўраў», – адзначыў Парашэнка.

«Захад-2017» пройдзе 14-20 верасня. Паводле афіцыйных дадзеных, у вучэннях паўдзельнічаюць 13 тысяч жаўнераў. Эксперты НАТО лічаць, што ў вучэннях прымуць удзел каля 100 тысяч.

Начальнік Генштаба Беларусі запэўніваў, што да 30-га верасня расейскія жаўнеры пакінуць Беларусь.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19:00 пройдзе акцыя папярэджання з патрабаваннем адмяніць вучэнні «Захад-2017». Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Вызвалім краіну з-пад унутранай акупацыі, не дапусцім знешняй агрэсіі» – яна прымеркаваная да ўгодкаў бітвы пад Воршай (1514).

Белсат зладзіць стрым.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў