Парашэнка: Парушэнне рэжыму спынення агню ў Дэбальцава – цынічная атака на менскія дамоўленасці


Да жорсткай рэакцыі на «вераломныя дзеянні баевікоў і Расеі» заклікаў ЕЗ і «усю міжнародную супольнасць» прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага кіраўніка, Парашэнка і Меркель асудзілі парушэнне рэжыму спынення агню ў Дэбальцава.

«Гэта цынічная атака на менскія дамоўленасці – сказаў Парашэнка. Сёння свет павінен спыніць агрэсара. Звяртаюся да пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН не дапусціць далейшага парушэння асноўных прынцыпаў і нормаў ААН і разгортвання поўнамаштабных ваенных дзеянняў у самым цэнтры Еўропы».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы склікаў брыфінг, на якім выступіў з заявай па пытанні захавання новых менскіх дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках сустрэчы «нармандскага чацвёркі» у Менску 12 лютага.

Наступным крокам, паводле яго, павінен стаць адвод цяжкіх узбраенняў пасля забеспячэння безумоўнага спынення агню пры ўдзеле і маніторынгу АБСЕ і падтрымцы трохбаковай кантактнай групы.

Паводле Чалага, кіраваныя Расеяй баевікі заявілі аб працягу наступальных аперацый, чым груба парушылі ўсе папярэднія дамоўленасці і ўвесь пакет менскіх пагадненняў.

паводле belapan.com

Стужка навінаў