Парашэнка ноччу наведаў абстраляны Краматорск (фота)


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пабываў ноччу ў абстраляным сепаратыстамі Краматорск.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага лідара Святаслаў Цэголка. «Пятро Парашэнка не мог гэтай ноччу не паехаць у Краматорск. Напярэдадні менскіх перамоваў ён мусіў убачыць на ўласныя вочы шнары на ўкраінскім целе, якія пакідае «Смерч», – напісаў Цэголка.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Сёння свет мае шанец спыніць агрэсію Расеі супраць Украіны. Павінны ім скарыстацца», – дадаў спікер.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведамляе, у выніку абстрэлу Краматорску ў Данецкай вобласці загінулі 15 чалавек. Галоўная вайсковая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «тэракт».

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

10 лютага каля 12.30 тэрарысты з раёну Горлаўкі абстралялі Краматорск. Снарады трапілі на аэрадром, а таксама ў прыватны сектар на ўскраінах гораду.

МЯ, паводле unian.net

Стужка навінаў