Парашэнка: Мая мэта – каб Украіна стала чальцом Шэнгену


Пятро Парашэнка

Кіраўнік украінскай дзяржавы хоча, каб ад Харкава да Лісабона можна было праехаць без прыпынкаў на межах.

Прэзідэнт Пятро Парашэнка мае намер зрабіць усё для таго, каб Украіна стала чальцом Шэнгенскай зон. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканалу «ICTV»:

«Мая мэта, каб Украіна ў сілу сваіх рашучых рэформаў стала чальцом Шэнгенскай зоны. Каб з Харкава ў Лісабон можна было праехаць без прыпынкаў на межах».

Таксама Пятро Парашэнка паведаміў, што цяпер кожны дзень каля 14 тыс. украінцаў атрымліваюць біяметрычныя пашпарты.

«Наш рух у Еўразвяз ужо ніхто не спыніць», – адзначыў прэзідэнт.

Паводле яго, Расея не змагла заблакаваць уступленне Украіны ў «бязвізавы клуб».

«Мы не пакінулі ім ніводнага шанцу», – рэзюмаваў Пятро Парашэнка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў