Парашэнка: Лукашэнка запэўніў, што вучэнні з Расеяй не пагражаюць Украіне


Аляксандр Лукашэнка ды Пятро Парашэнка, 26 красавіка

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку, што беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» не ўяўляюць пагрозы для Украіны.

Пра гэта спадар Парашэнка заявіў у пятніцу падчас перадачы вайсковай тэхнікі Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Сустрэча двух прэзідэнтаў адбылася напярэдадні.

«Я атрымаў цвёрдыя перакананні, што запланаваныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2017» побач з мяжой Украіны не ператворацца ў падрыхтоўку Расеяй плацдарму для ўварвання ва Украіну з беларускай тэрыторыі», – сказаў Парашэнка.

Таксама ён паведаміў, што дамовіўся з Лукашэнкам пра завяршэнне дэмаркацыі беларуска-украінскай мяжы бліжэйшым часам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле BBC Украіна, фотаздымак з сайту кіраўніка Беларусі

Стужка навінаў