Парашэнка і Пуцін абмеркавалі спыненне агню на Данбасе


Прэс-службы прэзідэнтаў паведамілі пра тэлефонную размову двух лідараў, у якой яны абмяняліся думкамі адносна таго, што трэба зрабіць для хутчэйшага спынення кровапраліцця.



У прэс-службе Парашэнкі адзначылі, што «было дасягнутае паразуменне адносна крокаў, якія будуць спрыяць усталяванню міру».

У сваю чаргу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «прэзідэнты не дамаўляліся аб спыненні агню, таму што Расея – не бок канфлікту». Ён адзначыў, што «пункты гледжання прэзідэнтаў дзвюх краінаў аб магчымых шляхах выхаду з цяжкай крызіснай сітуацыі ў значнай ступені супадаюць».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў