Парашэнка і Оўбама абмеркавалі агрэсію супраць Украіны «з ходу»


Пра гэта ўкраінскі лідар напісаў у сваім мікраблогу «Twitter».

«Абмеркаваў з Баракам Оўбамам агрэсію супраць Украіны», – піша Парашэнка.

Украінскі прэзідэнт таксама выклаў фатаграфію, на якой ён размаўляе з кіраўніком Белага Дому.

[vc_single_image image=”346648″ img_size=”large”]

Учора прэзідэнт ЗША Барак Оўбама, які знаходзіўся з аднаднеўным візітам у Таліне, абвінаваціў Расею ў агрэсіі супраць Украіны. Ён назваў несумнеўным тое, што расейскія баявыя падраздзяленні з расейскай зброяй і на расейскіх танках увайшлі на ўсход Украіны для падтрымкі прарасейскіх баявікоў.

Сёння ў Вялікай Брытаніі пачаўся двухдзённы саміт НАТО. Генеральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн раней заяўляў, што на сустрэчы будзе распрацаваны план хуткіх дзеянняў у адказ на дзеянні Расеі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў