Парашэнка гатовы абмяняць Саўчанку на расейскіх выведнікаў. Відэафакт


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa0ZseTJETWZlLXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка гатовы абмяняць Надзею Саўчанку на расейскіх прадстаўнікоў Галоўнага выведкавага ўпраўлення Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Парашэнкі на ягоным сайце.

«У барацьбе за вызваленне Надзеі нас падтрымлівае ўвесь свет. І з сённяшняга дня гэтая барацьба ўступае ў вырашальную стадыю. Я не проста спадзяюся на тое, што Надзея Саўчанка вернецца ва Украіну. Раблю для гэтага ўсё магчымае. І немагчымае, здаецца, таксама», – адзначыў Парашэнка.

Ён заўважыў, што падчас сустрэч на вышэйшым узроўні ў Нармандскім фармаце неаднаразова ўздымаў пытанне вызвалення Надзеі ды іншых украінскіх закладнікаў і «быў падтрыманы іншымі ўдзельнікамі фармату. Прэзідэнт Пуцін тады заяўляў, што пасля так званага судовага рашэння верне Надзею Саўчанку Украіне».

«Надышоў момант выканаць абяцанне. Я ў сваю чаргу гатовы перадаць Расеі двух расейскіх вайскоўцаў, затрыманых на нашай тэрыторыі за іх удзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны. Судовы разгляд іх спраў знаходзіцца на фінальнай стадыі. Адразу пасля іх завяршэння я гатовы шляхам адпаведных працэдур забяспечыць іх выезд у РФ», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Такі падыход, па словах Парашэнкі, адпавядае пункту № 6 Менскіх дамоўленасцяў пра абмен усіх на ўсіх.

«І гэта павінна быць зроблена неадкладна. Сёння ўся Украіна побач з Надзеяй, яе мамай Марыяй Іванаўнай і сястрой Верай. Веру, што нашы сумесныя намаганні будуць паспяховыя. І Герой Украіны, народны дэпутат Украіны, афіцэр украінскіх Узброеных Сіл вернецца да нас дадому, дзе мы ўсе яе чакаем», – заявіў Парашэнка.

Учора расейскі суд пакараў Надзею Саўчанку 22 гадамі калоніі агульнага рэжыму і прысудзіў штраф памерам у Ru 30 тыс. (каля $ 440).

МЯ, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў