Парашэнка даручыў надаць Алене Прытуле ахову


Такое рашэнне прэзідэнт Украіны аддаў пасля забойства Паўла Шарамета.

Пасля смерці Паўла Шарамета прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Святаслаў Цэголка паведаміў, што Пятро Парашэнка праводзіць нараду з сілавікамі.

Падчас сходу Парашэнка даручыў даць Алене Прытуле ахову.

Павел Шарамет загінуў у сераду зранку, едучы на працу ў машыне Алены Прытулы. Адна з версіяў забойства беларуса – спроба забіць Алену Прытулу, уладальніцу сайта «Украінская праўда» і грамадзянскай жонкі Шарамета.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары