Парашэнка: Данбас атрымае асаблівы статус


Менскі пратакол не прадугледжвае федэралізацыі або адчужэння ўкраінскіх тэрыторый, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Кіраўнік Украіны адзначыў, што Данецкай і Луганскай абласцям дадуць, згодна з Менскім пратаколам, асаблівы статус. Адпаведны закон унясуць у Вярхоўную Раду на наступным тыдні.

9 верасня МЗС Украіны паінфармавала, што Менскі пратакол не легітымізуе самаабвешчаныя ўтварэнні.

Лідары «ДНР» і «ЛНР» выступаюць за самавызначэнне самаабвешчаных рэспублік у адміністрацыйных межах Луганскай і Данецкай абласцей. «Украіна будзе спрабаваць пакінуць нас часткай сваёй прасторы, аднак мы працягнем курс на самавызначэнне», – заявіў 9 верасня віцэ-прэм‘ер г. зв. «ДНР» Андрэй Пургін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў