Парашэнка асабіста даручыў расследаваць забойства Шарамета


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паінфармаваў праз свой акаўнт у Тўітэры, што даручыў праваахоўнікам неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета.

«Жахлівая трагедыя ў Кіеве. Шок – іншых словаў няма. Ведаў Паўла асабіста. Спачуваю ўсім родным ды блізкім», – напісаў кіраўнік Украіны ў сацыяльных сетках.

Яшчэ праз гадзіну Пятро Парашэнка змясціў допіс, у якім гаворыцца, што ён даручыў праваахоўнікам неадкладна расследаваць гэтае злачынства. «Вінаватыя мусяць быць пакараныя» – напісаў Парашэнка.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве у выніку выбуху 20 ліпеня. У машыне, за стырном якой быў Павел Шарамет, была закладзеная выбуховая прылада. Аўтамабіль выбухнуў а 7:45 раніцы па мясцовым часе пасля таго, як Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары