Парашэнка адклікае пасла Украіны з Беларусі


Петр Парашэнка вырашыў пазбавіць пасады Надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля. Пра гэта ён паведаміў на палігоне «Шырокі лан», дзе прымаў удзел у вучэннях дэсантнікаў.

«Цяпер рыхтуюцца адпаведныя дакументы для адклікання Міхаіла Ежэля. Менск адыгрывае вельмі вялікую ролю ў мірным перагаворным працэсе, таму я павінен забяспечыць там сталую прысутнасць амбасадара», – заявіў Пятро Парашэнка.

Міхаіл Ежэль быў міністрам абароны з сакавіка 2010 па люты 2012 года.

Пытанне ягонага вяртання на радзіму ўзнімалася ўжо шмат разоў. Яшчэ летась Генпракуратура Украіны выклікала Ежаля ў Кіеў на допыт у якасці падазраванага ў датычнасці да знішчэння тылавога забеспячэння украінскага войска падчас знаходжання на пасадзе Міністра Абароны ў чысы кіравання Віктара Януковіча і справе растраты $ 5 млн. Аднак тады афіцыйны Менск паведаміў, што ўкраінскі амбасадар ад 10 жніўня 2014 году знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску, у сувязі з гэтым прыбыць ва Украіну не можа.

Праўда, падчас слынных менскіх перамоваў дыпламат з’явіўся перад аб’ектывамі разам з Парашэнкам. Тады пасла запатрабавалі ўжо ў Вярхоўнай Радзе. На красавіцкі запыт Генпракуратуры Украіны аб месцазнаходжанні Міхаіла Ежэля ў Генпракуратуры Беларусі ўвогуле адказваць адмовіліся.

Чытайце таксама >>>>>>> Амбасадар Украіны хаваецца ў Менску ад журналістаў і… украінскіх уладаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў