Папулярызатары беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па чытанні мастацкіх твораў


«Чытаем беларускую» – кампанія па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры пачынае цыкл афлайнавых мерапрыемстваў, якія, як абяцаюць арганізатары, будуць не толькі цікавымі, але і карыснымі.

Кампанія, якую распачаў сайт InfoGrapher.by, была арыентаваная, у першую чаргу, на моладзь, таму пераважная частка яе актыўнасцяў праходзіла ў сацыяльных сетках. Арганізатары прыцягвалі ўвагу да сучаснай беларускай літаратуры і сучасных аўтараў праз прывабны графічны кантэнт, рознага кшталту віктарыны ды разыгранкі кніг пісьменнікаў з аўтографамі і гэтак далей.

«Ідэя афлайнавых імпрэзаў палягае на тым, каб праводзіць не толькі прэзентацыі кніжак, але даваць удзельнікам магчымасць атрымаць карысную інфармацыю ды навыкі. Кампанія не абмяжуецца выключна пісьменнікамі, але далучыць да папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры і іншых удзельнікаў літаратурнага працэсу», – адзначыў кіраўнік кампаніі «Чытаем беларускую» Кірыл Стаселька.

Так, першым мерапрыемствам, у межах кампаніі, стане майстар-клас «Як чытаць мастацкую літаратуру?» Літаратурныя аглядальнікі Наста Грышчук і Дарʼя Латышава распавядуць пра тое, як стаць прафесійнымі чытачамі, на што звяртаць увагу пры знаёмстве з творам, а таксама падзеляцца парадамі напісання крытычных артыкулаў і рэцэнзіяў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”286715″ img_size=”large”][vc_column_text]Майстар-клас пачнецца 22-га верасня а 19:00 ў «Кніжнай шафе» па адрасе: Менск, пр-т Дзяржынскага 9 (уваход са двара).

Імпрэза ладзіцца ў межах культурніцкай кампаніі «Чытаем беларускую» пры падтрымцы прасторы «Кніжная шафа».

Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках праз хэштэг #ЧытаемБеларускую ці ў суполках:
vk.com/chytajem
facebook.com/chytajem/
instagram.com/chytajem/

InfoGrapher.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўленыя ў фармаце рознага віду інфаграфікі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў