Папа Рымскі правёў імшу ў краіне атэістаў


zrzut-ekranu-2016-11-1-o-13-31-01

Папа Францішак

У шведскім Мальмё Папа Францішак правёў імшу для нешматлікай каталіцкай супольнасці, якую пераважна складаюць уцекачы ды мігранты.

Пры гэтым ён ухваліў тых, хто прымае замежнікаў, зʼяўляючыся прадстаўніком, па вялікім рахунку, нерэлігійнай нацыі.

Асноўная мэта двухдзённага візіту Папы – удзел у сумесным з лютэранамі святкаванні 500-годдзя пачатку Рэфармацыі.

Гістарычная міжканфесійная цырымонія адбылася ўчора. Пасля яе Папа Францішак выступіў перад католікамі, якіх у 10-мільённай краіне толькі 150 тыс. асобаў. Сярод іх былі шведы, а таксама шмат мігрантаў з Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу ды Азіі.

Чытайце таксама >>> Мусульмане даводзяць, што яны не чужынцы ў Беларусі

Мальмё сталі дзвярыма для тысяч мігрантаў, якія цягам апошніх год уцякалі з блізкаўсходніх краінаў ад вайны. Летась Швецыя прыняла 163 тыс. асобаў, якія шукаюць прытулку.

Паводле апытання 2010 года, толькі 18 % шведаў прызналіся, што вераць у Бога.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў