Папа Рымскі паспрабаваў гарбату з лісцем кокі


Пантыфік здзяйсняе турнэ па тром найбяднейшым краінам Лацінскай Амерыкі. Цяпер ён прыляцеў у Балівію.

Падчас свайго палёту з Эквадора сцюардэсы пачаставалі яго напоем пад назвай «Трыматэ». Гарбата, якая паляпшае самаадчуванне, змяшчае лісця кокі (іх выкарыстоўваюць для вытворчасці какаіну), а таксама рамонак і насенне аніса.

Пра жаданне Пантыфіка паспрабаваць расліну 29 чэрвеня паведаміў міністр культуры Балівіі Марко Мачыкао. Паводле яго, напярэдадні візіту Папы ўлады краіны прапанавалі яму паспрабаваць гарбату з кокі, аднак Францішак хацеў пажаваць лісце.

Сталіца Балівіі Ла-пас знаходзіцца на ўзроўні чатырох тысяч кіламетраў над узроўнем мора і можа негатыўна адбіцца на здароўі 78-гадовага кіраўніка каталіцкай царквы, у якога толькі адно лёгкае.

Згодна з канвенцыяй ААН аб наркатычных сродках, лісце кокі былі забароненыя яшчэ ў 1961 годзе. Аднак у Балівіі ўжыванне расліны ў рэлігійных і медычных мэтах дазваляецца законам. Балівійскі прэзідэнт Эва Маралес лічыць коку святой раслінай, нават у канстытуцыі ёсць запіс пра тое, што лісце кокі – «культурная спадчына» Балівіі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў