Папа Рымскі і новыя тэхналогіі


Сімвалічным націскам кнопкі 84-гадовы Папа Рымскі Францыск уключыў гіганцкую елку-гірлянду.

Сам пантыфік знаходзіўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане. Цырымонія ўключэння асвятлення пачалася пасля таго, як ён перадаў паведамленне па відэасувязі і націснуў на кнопку планшэта.

Сярэднявечны італьянскі горад Губіо вядомы не толькі сваёй прыгажосцю, але і тым, што служыць домам для гіганцкай Каляднай ёлкі, створанай з тысячы каляровых гірляндаў на схіле гары.

У 1991 годзе елка была зарэгістравана ў Кнізе рэкордаў Гінеса як самая вялікая Калядная елка ў свеце з агульнай плошчай каля 130 тысяч квадратных метраў.

Пачатак традыцыі запальвання елкі ў Губіо быў пакладзены ў 1981 годзе. Яе называюць «сімвалам свету і братэрства людзей», а яе лямпы відаць у радыусе да 50 кіламетраў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў