Папа Рымскі дазволіў каталіцкім святарам адпускаць грэх аборту

video

Раней гэта права мелі толькі біскупы і святары-духоўнікі.

Пантыфік таксама працягнуў на няпэўны час дазвол дараваць аборты, пра які было абвешчана на перыяд Юбілейнага года Міласэрнасці Рымска-каталіцкай царквы, які скончыўся ў нядзелю.

Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным дакуменце, які назвалі Апостальскім пасланнем «Міласэрнасць і свет» і апублікавалі на афіцыйным сайце Ватыкану.

Аборт, паводле вучэння Рымска-каталіцкай царквы, лічыцца настолькі цяжкім грахом, што прадугледжвае аўтаматычнае адлучэнне ад камуніі тых, хто ўчыніў яго.

Разам з тым Францішак падкрэсліў, што рымска-каталіцкая царква працягвае лічыць аборт цяжкім грахом, паколькі ён вядзе да перапынення нявіннага жыцця.

«Аднак няма такога граху, да якога Божая міласэрнасць не можа дацягнуцца і дараваць, калі ўбачыць, што пакаяннае сэрцы імкнецца да прымірэння з Богам», – адзначаецца ў заяве.

У верасні сёлета ў Польшчы адбыліся масавыя пратэсты жанчын праз тое, што кіроўная партыя краіны падтрымала прапанову Каталіцкага касцёла цалкам забараніць аборты. Пазней польскі Сейм адправіў гэты закон на дапрацоўванне і адхіліў яго.

ДР belsat.eu паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары