Выданне ўрада Расеі «Российская газета» паведаміла, што ў пятніцу 20 траўня кіраўнік Беларусі ўпершыню наведае Еўразвяз пасля зняцця санкцыяў.
Паводле інфармацыі расейскага выдання, Лукашэнка ляціць у Італію, каб сустрэцца з кіраўніком дзяржавы Серджа Матарэлам і папам Францішкам.
У каментары Радыё «Свабода» прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што гэтая паездка планавалася даўно. Але пра канкрэтныя тэрміны і праграму візіту, будзе абвешчана пазней.
Забарона на ўезд Лукашэнкі ў ЕЗ дзейнічала ад 2011 года. Апошні раз кіраўнік Беларусі наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе. Тады ён сустрэўся з тагачасным прэм’ер-міністрам урада Італіі Сільвіа Берлусконі, а таксама папам Бенедыктам.
ДР, belsat.eu