Папа Францішак разыграе 4 «Фіяты», ровары і капялюш, каб дапамагчы бедным


Папа Рымскі ладзіць латарэю, падчас якой разыграе атрыманыя ім падарункі.

Некаторыя з падарункаў: брэндавы капялюш «Homero Ortega», чатыры новыя поўнапрыводныя аўтамабілі «Фіят Панда», ровары, кавамашына, гадзіннік. Усяго будзе разыграна 13 рэчаў, а таксама 30 неназваных суцяшальных прызоў.

У мінулым большасць падарункаў, атрыманых Папам, аддаваліся ў царкоўныя ўстановы альбо без патрэбы ляжалі на складзе Ватыкану.

Латарэйны квіток каштуе 10 еўра. Пераможцы будуць названыя 8 студзеня.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў