Папа Францішак пра візіт у Беларусь: Калі дазволіць Пан Бог, гэта будзе


Падчас аўдыенцыі ў Рыме папа Францішак прывітаў беларускую дэлегацыю.

15 красавіка на плошчы святога Пятра адбылася агульная аўдыенцыя Папы Францішка. Падчас якой пантыфік адмыслова прывітаў настаяцеляў і навучэнцаў гарадзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

Пасля аўдыенцыі Францішак падышоў да семінарыстаў. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі запрасілі яго прыехаць у Беларусь.

Папа ўсміхнуўся, зірнуў на неба і сказаў: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе», – цытуе кіраўніка рыма-каталіцкай царквы catholic.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары