Жыхары Жыткавіцкага раёна засталіся без пантоннай пераправы праз Прыпяць.
Як піша TUT.BY, у ноч на 14 студзеня ў сацсетках з’явіліся паведамленні аб тым, што пантонны мост знесла цячэннем – тросы, якія яго трымалі, парваліся. Паводле словаў відавочцаў, людзей праз раку перапраўляюць ратавальнікі.
Пацярпелых няма – на мосце ў момант надзвычайнага здарэння нікога не было. Цяпер, каб дабрацца з Жыткавіч у Тураў і наадварот, трэба ехаць у абʼезд лішнія 250 км.
У Міністэрстве абароны пракаментавалі інцыдэнт.
«Праз рэзкае змяненне ўмоваў надворʼя сарвала мацаванне моста. Прымаюцца захады па яго аднаўленні. Плануецца, што сёння рух будзе адноўлены, – сказаў прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў.
Пантонны мост праз Прыпяць пабудавалі 10 снежня 2017 пры ўдзеле вайскоўцаў пасля таго, як аварыйным прызналі «асноўны» 888-метровы аўтамабільны мост, на якім 7 снежня зʼявіліся расколіны і ён правіс. Мост зачынілі прыкладна на год. Прычынай разбурэння маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы.
КА, belsat.eu