Памёр Юрый Хадыка


Сёння раніцай пайшоў з жыцця прафесар Юрый Хадыка, беларускі фізік, актыўны грамадскі і палітычны дзеяч.

Пра гэта раніцай паведаміў Кастусь Хадыка, малодшы сын навукоўца, які жыве ў ЗША, і ў сямʼі якога апошнія гады жыў Юрый Хадыка.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGa2FzdHVzLmtoYWR5a2ElMjUyRnBvc3RzJTI1MkYxMDIxMDczMzUzNTgwMzMzMSUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI1ODclMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 году ў Менску. У 1960 скончыў фізічны факультэт БДУ і ад таго часу працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР.

Увосень 1969 году арганізаваў у Акадэміі семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».

У 1975 узначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў.

У 1976 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

З 1989 па 2007 намеснік старшыні Беларускага народнага фронту. У 1996–2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінкскага камітэту.

Глядзіце размову Максіма Жбанкова з Юрыем Хадыкам пра месца царквы ў сучасным беларускім грамадстве.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=tquNMS0x414″][vc_column_text]Ад 2000 да 2005 году быў старшынём аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Юрый Хадыка напісаў каля 150 навуковых працаў па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў і амаль 40 публікацыяў па гісторыі беларускага мастацтва.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў