Памёр вядомы расейскі блогер і медыяменеджэр Антон Носік


Антон Носік. Фота - abnews.ru

У Маскве памёр расейскі медыяменеджар і грамадска-палітычны блогер Антон Носік. Пра гэта паведамляе «Эха Масквы» са спасылкай на сяброў блогера. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

Антон Носік нарадзіўся ў Маскве ў 1966 годзе. Носік быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў расейскага сегмента інтэрнэту, ён стварыў першы ў Рунэце блог «Вячэрні Інтэрнэт». Быў заснавальнікам такіх вядомых інтэрнэт-парталаў «Газету.ру», «Ленту.Ру» і Newsru.com, адным з найбольш папулярных у Расеі грамадска-палітычных блогераў. Стварыў дабрачынны фонд «Помоги.орг».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары