Памёр Умбэрта Эка


Філосаф, літаратурны крытык і пісьменнік памёр у сваёй міланскай кватэры на 85-м годзе жыцця.

Умберта Эка нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Алессандрыя побач з Турынам. Ён скончыў Турынскі універсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную літаратуру і філасофію. Умберта Эка – аўтар шматлікіх навуковых прац па семіётыцы, эстэтыцы, філасофіі і лінгвістыцы. Ён таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Сусветную вядомасць Умберта Эка прынеслі раманы «Імя Ружы» і «Ківач Фуко». У сваёй апошняй кнізе «Нулявы нумар», якая выйшла летась, пісьменнік прадставіў сваё бачанне ролі медыяў у сучасным свеце.

ДД

Глядзі таксама
Каментары