Памёр сусветна вядомы палітолаг Збігнеў Бжэзіньскі


Палітолаг, сацыёлаг і дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джымі Картэра Збігнеў Бжэзіньскі памёр на 90-м годзе жыцця ў больніцы гораду Фолс-Чэрч (штат Вірджынія). Пра ягоную смерць паведаміла дачка Міка.

«Мой бацька сёння мірна сканаў. Ён быў вядомы сваім сябрам як Збіг, унукам – як Шэф, а жонцы – як любоў яе жыцця. Я ведала, што ён бацька, які натхняе, любіць і які толькі мог бы быць у дзяўчыны. Я люблю цябе, тата», – напісала Міка Бжэзіньскі ў сваім «Instagramʼе».

Бжэзіньскі з 1966 па 1968 гады ўваходзіў у Раду па планаванню палітыкі Дзярждэпартаменту ЗША.

Ён быў адным з прыхільнікаў палітыкі, якая прывяла да маштабных студэнцкіх пратэстаў і вываду амерыканскіх войскаў з Вʼетнаму.

З 1977 па 1981 гады Бжэзіньскі працаваў дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джымі Картэра.

Адно з апошніх інтэрвʼю Бжэзіньскага

Збігнеў Бжэзіньскі нарадзіўся ў Варшаве (паводле іншых звестак у польскім консульстве ў Харкаве). З 1938 году жыў у Канадзе, а пазней выехаў у ЗША, дзе зрабіў акадэмічную і палітычную кар’еру.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары