Памёр шведскі дыджэй Avicii


Цім Берглінг. Фота – Variety

Шведскага дыджэя Ціма Берглінга, які выступаў пад псеўданімам Avicii, знайшлі мёртвым у Маскаце, сталіцы Аману. Музыканту было 28 гадоў.

Пра прычыны смерці вядомага дыджэя інфармацыі пакуль няма.

У 2016 годзе дыджэй адмовіўся ад выступаў праз праблемы са здароўем.

Avicii супрацоўнічаў з шэрагам вядомых музыкаў.

Трэк Coldplay «Wake me up», над якім працаваў дыджэй, мае на youtube 400 млн праглядаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары