Памёр расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў


Пра смерць пісьменніка-сатырыка паведаміў тэлеканал «РЕН ТВ», з якім супрацоўнічаў Міхаіл Задорнаў.

Яму было 69 гадоў.

Комік пакутаваў ад анкалогіі, праходзіў курс лячэння ад ракавай пухліны галаўнога мозгу. Як стала вядома ў чэрвені, ён вырашыў адмовіцца ад працэдураў, якія называў знясільваючымі і бескарыснымі, дзеля таго, каб пабыць у коле родных.

Пачынаючы з восені 2016 года, Задорнаў адмяняў выступы з-за хіміятэрапіі. У кастрычніку 2016 га ў Задорнава здарыўся эпілептычны прыпадак наўпрост падчас творчага вечару на сцэне маскоўскага ДК «Мерыдыян», хуткая дапамога забрала яго з выступу.

Сам Міхаіла Задорнаў каментаваць сваю хваробу адмаўляўся, тлумачачы нежаданнем прыцягваць залішнюю ўвагу медыяў.

Задорнаў нарадзіўся ў Латвіі ў 1948 годзе. Ён набыў шырокую вядомасць дзякуючы сатырычным канцэртам, якія трансляваліся па расейскіх федэральных каналах.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Lenta.ru, фотаздымак РИА Новости

Глядзі таксама
Каментары