Памёр польскі рэжысёр Анджэй Вайда


Анджэй Вайда некалькі месяцаў таму скончыў сваю апошнюю стужку.

Апошнім часам спадар Вайда моцна хварэў. Пра гэта паведаміў калега нябожчыка, рэжысёр і сцэнарыст Яцэк Бромскі.

«Анджэй Вайда патрапіў некалькі дзён таму ў шпіталь, аднак заставалася надзея, што ён ачуняе», – распавёў тэлеканалу TVN24 рэжысёр.

Вайда – рэжысёр фільмаў «Катынь», «Пан Тадэвуш», «Валэнса: чалавек з надзеі», «Без анестэзіі», «Паненкі з Вілько», «Дантон», «Бесы», «Усё на продаж», «Канал», «Попел і алмаз», «Чалавек з мармуру», «Чалавек з жалеза».

Andrzej_Wajda_1974 (1)Анджэй Вайда ў 1974 годзе. Фота з адкрытых крыніцаў.

Працы Анджэя Вайды атрымлівалі прэміі «Оскар», узнагароды Венецыянскага, Берлінскага, Канскага кінафестываляў ды іншыя аўтарытэтныя прэміі ў кінамастацтве.

Падтрымліваў свабодную Беларусь

Анджэй Вайда актыўна выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі ды падтрымліваў беларускіх палітвязняў.

У верасні Польшча вылучыла на «Оскар» апошні фільм Вайды ў катэгорыі «Лепшы замежны фільм».

Гарась Валатовіч, belsat.eu, паводле Gazeta Wyborcza, фота – film.onet.pl

Стужка навінаў