Памёр Ніл Гілевіч


Народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця на 85-ым годзе жыцця.

Пра тое, што не стала Ніла Гілевіча, на старонцы свайго «Фэйсбуку» паведаміла Святлана Калінкіна, рэдактарка «Народнай Волі».

Журналістка Марына Коктыш напісала, што Гілевіч пакутаваў ад анкалагічнага захворвання.

«Сёння раніцай яго забралі ў рэанімацыю. Ніл Сымонавіч вельмі не хацеў ехаць. Як быццам адчуваў, што адтуль ужо не вернецца», – піша Коктыш.

[/vc_column_text][vc_column_text]Ніл Гілевіч нарадзіўся ў сялянскай сямʼі у 1931 годзе. Першыя гады пасля II сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Менскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной з менскіх школаў.

Пісаў для дзяцей і дарослых. Ад 1946 года, калі Гілевіч дэбютаваў у друку, ён выдаў больш за 20 зборнікаў вершаў, у тым ліку і для дзяцей. Пісаў прозу («Перажыўшы вайну»), раманы ў вершах («Родныя дзеці»), кнігі па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы.

У 1954-ым уступіў у Саюз пісьменнікаў СССР. У 1956-ым скончыў філфак БДУ, дзе пазней абараніў кандыдацкую дысертацыю. Стаў прафесарам гэтай жа высокай школы ў 1978-ым.

З 1960 па 1986 – супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэту. З 1958 да 1963 працаваў літаратурным кансультантам у «Звяздзе».

Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 – першы сакратар праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР.

У 1981–1991 гг. быў сакратаром праўлення Саюзу пісьменнікаў СССР.

Быў адным з творцаў і першым старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (да 1997-га). Рэдагаваў бюлетэнь ТБМ «Наша слова».

Вось такой відэападборкай газета «Новы час» віншавала паэта з Днём нараджэння ў 2009-ым.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/DeEk1qRwPrE”][vc_column_text]Ніл Гілевіч – ганаровы грамадзянін балгарскага гораду Враца.[/vc_column_text][vc_column_text]ДД; фота: Віктар Талочка / Спутнік

Стужка навінаў