Памёр легендарны дыджэй і кампазітар Робэрт Майлз


Яму было 47 гадоў. Мяркуецца, музыка памёр на Ібіцы, дзе вёў радыё-шоу.

Выданне Trance Hub паведамляе, што музыка моцна хварэў.

Роберт Майлз (сапраўднае імя Раберта Канчына) паходзіў з Італіі.

Ды-джэй быў вельмі папулярны ў 90-ых гадах. Яго называюць заснавальнікам музычных жанраў «дрым-хаус» і «дрым-транс».

Майлз праславіўся пасля стварэння ў 1994 годзе кампазіцыі Children, якая стала карыстацца фенаменальным поспехам у Еўропе. Усяго было прададзена больш за 5 мільёнаў копіяў гэтага запісу. Кружэлка стала плацінавай у Вялікай Брытаніі і Нямеччыне, а таксама залатой у іншых краінах.

За сваю карʼеру ён запісаў 6 альбомаў. Апошні рэліз Th1rt3en выйшаў у 2011 годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў