Памёр Фідэль Кастра


Былы кіраўнік Кубы памёр на 91-м годзе жыцця.

Пра смерць кубінскага лідара ў ноч на 26 лістапада паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне Кубы. Цела кубінскага лідара крэміруюць у адпаведнасці з апошняй воляй нябожчыка.

Фідэль Кастра нарадзіўся 13 жніўня 1926 года на Кубе. Ён атрымаў юрыдычную адукацыю ў Гаванскім універсітэце.

Калі ў 1952 годзе ўладу ў краіне ў выніку ваеннага перавароту захапіў Фульхенсіо Батыста, Кастра з групай аднадумцаў пачаў падрыхтоўку ўзброенага супраціву. За гэта ён два гады правёў у турме.

Пасля вызвалення Кастра працягнуў падрыхтоўку да рэвалюцыі ў Мексіцы. У 1959 годзе Паўстанцкая армія ўзяла Гавану. З гэтага моманту і да 2008 года Кастра кіраваў Кубай, займаючы розныя дзяржаўныя пасады.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399916″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_single_image image=”399920″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

Кастра перадаў кіраўніцтва Кубай свайму брату Раулю ў 2008 годзе праз пагаршэнне стану здароўя. У 2011 годзе Фідэль Кастра пакінуў пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399908″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў