Памёр фанат «Зоркавых войнаў», якому паказалі 7-мы эпізод касмічнае сагі да прэм’еры


Дэньел Флітўуд – 31-гадовы тэхасец – пакутаваў ад цяжкай формы раку.

У ліпені медыкі паведамілі Флітўуду, што яму засталося жыць прыблізна два месяцы. Адданы фанат «Зоркавых войнаў» баяўся, што не дажыве да афіцыйнай прэм’еры новага эпізоду, сусветная прэм’ера якога адбудзецца 14 снежня.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Калі сябры Дэньела даведаліся пра ягоны жахлівы дыягназ, яны запусцілі ў сацыяльных сетках кампанію #ForceForDaniel з просьбаю паказаць Флітўуду фільм да афіцыйнай прэм’еры. «Disney» і кампанія Джэй-Джэя Эйбрамза «Bad Robot» адгукнуліся на просьбу і зладзілі для Дэньела 5 лістапада адмысловы паказ.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=k5V0OJTwwq8″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле usatoday.com

Стужка навінаў