Памёр экс-амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка


На 74-м годзе пайшоў з жыцця дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кандыдат эканамічных навук Валянцін Вялічка, паведамілі БелТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Амаль чвэрць стагоддзя яго жыццё было звязана з міжнароднай дзейнасцю. Вялічка быў у ліку першых паслоў Беларусі пасля набыцця суверэнітэту.

У 1993-1997 гадах узначальваў амбасаду Беларусі ў Латвіі, быў акрэдытаваны ў Фінляндыі па сумяшчальніцтве. У 1997-1998 гадах займаў пасаду міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь. З 1998 па 2016 год працаваў на кіруючых пасадах у сістэме МЗС Беларусі: пэўны час быў першым намеснікам міністра замежных спраў.

З 2001 па 2016 год – амбасадар Беларусі ва Украіне.

Быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалём «За працоўную адзнаку», ордэнам Пашаны, ордэнам Айчыны III Ступені, а таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР, двойчы – Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў