Памёр дырэктар «WikiLeaks»


22 кастрычніка памёр кіраўнік «WikiLeaks» Гэвін Макфадзьен.

«Гэвін Макфадзьен, горача любімы дырэктар WikiLeaks, цяпер рыхтуецца да бітвы з Богам», – напісаў заснавальнік парталу Джульян Асанж у «Twitterʼы» «WikiLeaks».

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Макфадзьен таксама быў заснавальнікам Цэнтру даследчай журналістыкі ЗША і блізкім сябрам Джульяна Асанжа. Яму было 76 гадоў.

Паводле «WikiLeaks», у 2006-м актывы Аляксандра Лукашэнкі былі каля $ 9 млрд.

Тагачасны кіраўнік прэс-службы кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі зняпраўджваў гэтае паведамленне.

«Па-першае, гэта поўная лухта. І вельмі характэрна, што не раскрываюцца крыніцы інфармацыі. Тое, што ніякіх крыніцаў не існуе ў прынцыпе, – гэта відавочна. Па-другое, ў свой час Аляксандр Лукашэнка прапанаваў тагачаснаму прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу знайсці яго капіталы і забраць іх сабе. Бушу нават быў адпраўлены адпаведны ліст. Па-трэцяе, хачу запытаць: якім чынам у Беларусі можна ўкрасці такія каласальныя грошы?».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў