Памёр Дэйвід Боўі

video

Навіна пра смерць легендарнага музыкі зʼявілася на яго фан-старонцы ў Facebook.

«10 студзеня 2016 года памёр Дэйвід Боўі, аточаны сваёй сямʼёй, пасля 18 месяцаў мужнай барацьбы з ракам», – напісана на старонцы ў Facebook.

Брытанскі музыка памёр ва ўзросце 69 гадоў.

8 студзеня 2016 года выйшаў апошні альбом Боўі пад назвай «Blackstar». Незадоўга да таго артыст прадставіў кліп на песню «Lazarus».

Дэйвід Боўі – адзін з найбольш значных поп-музыкаў XX стагоддзя, музычную карʼеру пачаў у канцы 1960-х. Першы хіт Боўі – «Space Oddity» у ліпені 1969 года трапіў у пяцёрку «UK Singles Chart». Эксперыментаваў з жанрамі і вобразамі, за манеру часта мяняць імідж Боўі празвалі «хамелеонам рок-музыкі». Дэйвід Боўі таксама вядомы як прадзюсар, гукарэжысёр, мастак і актор.

Глядзі таксама
Каментары