Памёр былы дырэктар «Славянскага кірмашу»


Радзівон Бас кіраваў фестывалем да 2013-га года.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі і музыка Радзівон Бас пайшоў з жыцця на 65-м годзе жыцця.

Пра ягоную смерць паведаміла тэлевядоўца Ганна Бонд.

Радзівон Бас ініцыяваў правядзенне фестывалю ў Летнім амфітэатры Віцебску ў 1991-м. У 1992-м ён стаў ягоным дырэктарам. Бас – ганаровы грамадзянін Віцебска.

У 2013-м Радзівон Бас мусіў пакінуць фестываль з-за хваробы. Медыі пісалі, што дырэктару ампутавалі абедзве нагі.

ДД

Стужка навінаў