Памёр беларускі мовазнавец Зміцер Саўка


Зміцер Саўка з сынам

У яго засталося 4 дзяцей. «Белсат» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага.

Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).

Зміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы «Белсату», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на нашым тэлеканале.

 

«I беларуская мова асірацела без яго… Зміцер жыў і захапляўся мовай, а мы падхоплівалі гэты моўны «вірус». Заўсёды пазітыўны і ў добрым настроі, з ім можна было гадзінамі абмяркоўваць, дыскутаваць, спрачацца ў любую пару дня. – узгадвае памерлага Кацярына Цыбульская рэдактарка праграмы «Моўнік» – А ягоная карэспандэнцыя заўсёды пачыналася словамі «Дарагая Каця..». Дарагі Зміцер, вельмі цяжка зразумець чаму так адбываецца, што сыходзяць лепшыя… Вечная памяць».

У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зміцер Саўка хварэў на рак.

ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў