Памёр аўтар песень пра Чабурашку і кракадзіла Гену, кампазітар Уладзімір Шаінскі

Wideo

Пра ягоную смерць паведамляе тэлеканал «Культура» са спасылкай на блізкіх кампазітара. Шаінскаму было 92 гады. Цягам доўгага часу ён хварэў на рак.

Уладзімір Шаінскі – аўтар мноства вядомых песень, якія ён пісаў да мультфільмаў і дзіцячага кіно. «Блакітны вагон» і «Няхай бягуць няўклюдна» з мультфільмаў пра кракадзіла Гену і Чабурашку, «Усмешка» з «Крошкі Енота», «Белыя караблікі», «Разам весела крочыць», «Антошка» – усяго 42 стужкі.

Ягоныя песні спявалі шматлікія вядомыя артысты. Шаінскі напісаў уступную тэму да «КВЗ».

Апошнія гады кампазітар жыў у ЗША.

belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары