Памёр аўтар «Кіндэр-сюпрыза»


Ён пайшоў з жыцця пасля сардэчнага прыступу ў італьянскім горадзе Павіяна.

Міжнародныя медыі са спасылкай на выданне «Corriere della Sera» падаюць, што ў Італіі на 83-м годзе памёр Ўільям Сэліс, адзін з кіраўнікоў кампаніі «Ferrero».

Італьянская фірма славутая шакаладна-арэхавай пастай «Нутэла», «Кіндэр-шакаладам», «Кіндэр-сюпрызам» і цукеркамі «Ferrero Rocher».

Апошнія два прадукты – вынаходніцтва менавіта Ўільяма Сэліса.

Сэліс прыдумаў яйка на пачатку 1970-х, «Кіндэр-сюрпрызы» сталі варыяцыяй на тэму традыцыйных велікодных шакаладных яек, надзвычай папулярных у Італіі.

Шакалад у гэтым слодычы для большасці дзяцей – не галоўнае. Фота: Джон МакДугал (John MacDougall)

«Кіндэр-сюрпрыз» – гэта шакаладнае яйка, усярэдзіне якога знаходзіцца кантэйнер з цацкай. Унутры кантэйнера можа быць як зборная цацка, так і размаляваная калекцыйных фігурка з той ці іншай тэматычнай серыі.

Масавая вытворчасць «Кіндэр-сюрпрызаў» распачалася ў 1974 годзе.

З 2007-га Сэліс быў на пенсіі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары