Памёр артыст Расціслаў Янкоўскі


Заслужаны і Народны артыст БССР памёр на 86-м годзе жыцця.

Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Адэсе ў сямʼі шляхціца з беларуска-польскімі каранямі. У Беларусь пераехаў у 1957-м. Працаваў у Расейскім тэатры.

Ягоны брат Алег Янкоўскі быў папулярным акторам савецкага і расейскага кіно.

Расціслаў Янкоўскі быў прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў членам Савету Рэспублікі.  У апошнія гады жыцця кіраваў журы кінафестывалю «Лістапад».

«Вялікі актор заўсёды будзе жыць у ролях, бліскуча сыграных ім, а добры і шчыры, адкрыты і светлы, унікальны, мужны чалавек – назаўжды застанецца ў сэрцах родных і сяброў, у памяці мільёнаў людзей, для якіх ён быў, ёсць і будзе кумірам», – гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага, артыстам якога быў Янкоўскі.

Развітанне з артыстам пройдзе 28 чэрвеня а 10:00 на Вялікай сцэне тэатру.

Фота: souzveche.ru

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў